Дзмітрый Навоша. Фота: s0.rbk.ru

— Упершыню спартовае медыя загаворыць па-беларуску. Упершыню ўвогуле ў гісторыі краіны. Мне падабаецца гэты трэнд [на адраджэнне беларускай мовы]. Я не ўпэўнены, што гэта ўсё, што мы можам рабіць. І я думаю, што мы ўсё роўна не павінны пераходзіць да моўнага фашызму. Рускамоўныя беларусы гэтак жа ненавідзяць Лукашэнку, як і беларускамоўныя, і гэтак жа хочуць нармальнай краіны.

Вельмі важна не заганяць сябе ў гета. Лукашэнка ўвесь час спрабуе загнаць нас у гета. Яны ўвесь час спрабуюць вось як бы: змагары, паўпалякі і ўсякае такое. Важна адыходзіць ад гэтай пасткі. Але трэнд на адраджэнне беларускай мовы мне вельмі падабаецца.

Паводле Навошы, рускамоўны кантэнт таксама захаваецца. 

— Нават ва Украіне «Трыбуна» не перайшла толькі на ўкраінскую. Ёсць і рускамоўны кантэнт. Адказ просты: каб украінцы не чыталі рускія медыя. Ёсць украінцы, яны існуюць, яны ваююць, у тым ліку на фронце. Хтосьці аддае перавагу рускай мове да гэтага часу. Нягледзячы на ​​каласальны імпульс па папулярызацыі і прасоўванні ўкраінскай мовы, — сказаў Навоша.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

5
даведка / Адказаць
06.10.2022
Только сегодня читал "Трибуну" и комментарии на ней, где люди плюются на то, что она скатилась в политику.
0
Дж.Бонэм / Адказаць
06.10.2022
даведка, не ный, ведаем мы гэтых "людзей" і адкуль яны там апынуліся.
0
social media security / Адказаць
06.10.2022
даведка, плюётся только необразованная шпана и понаехавшие из масковии. А вы им способствуете
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру