Больш за 160 тысяч грамадзян Беларусі атрымалі карты паляка

На пачатку верасня Лукашэнка рэзка выказаўся ў адрас уладальнікаў карты паляка. А ўжо 21 верасня быў апублікаваны праект зменаў у закон аб грамадзянстве. Беларусаў, якія атрымалі грамадзянства альбо від на жыхарства замежнай дзяржавы, хочуць абавязаць інфармаваць аб гэтым органы ўнутраных спраў. Калі чалавек знаходзіцца за мяжой, то пра гэта трэба будзе паведаміць у замежныя дыпламатычныя прадстаўніцтвы. Згодна з прапанаванымі зменамі, грамадзянін мусіць зрабіць гэта не пазней за тры месяцы з моманту атрымання дакумента.

Апроч замежных пашпартоў і ВНЖ, да дакументаў, якія даюць права на льготы і іншыя перавагі, улады адносяць і карты паляка. Пачынаючы з 2008 года такі дакумент атрымалі больш за 160 тысяч грамадзян Беларусі.

Як стала вядома «Нашай Ніве», нягледзячы на тое, што змены ў закон яшчэ не прынятыя, у Беларусі ўжо пачалася праца над зборам інфармацыі пра грамадзян, якія маюць ВНЖ і замежныя пашпарты.

Як паведаміла крыніца «Нашай Нівы», ужо былі выпадкі, калі ўчастковыя цікавіліся ў людзей, ці ёсць у іх замежны пашпарт або від на жыхарства. Прычым адбывалася гэта яшчэ за пару дзён да публікацыі праекта закона на Нацыянальным прававым партале. Некаторым участковым давалі заданні звязацца з жыхарамі, якія па іх інфармацыі валодаюць падобнымі дакументамі. 

Суразмоўца, да якой у верасні прыходзіў участковы, адзначае, што ўсё выглядала так, быццам міліцыянт сам не разумеў, навошта ён збірае гэтыя даныя.

«Спытаў ці ёсць у мяне пашпарт або від на жыхарства іншай дзяржавы, папрасіў паказаць дакумент, перапісаў нейкія патрэбныя яму даныя, і ўсё», — згадвае нечаканы візіт участковага жанчына.

Яна кажа, што, разумеючы ў якой краіне мы жывём, не стала прыхоўваць таго, што мае пастаянны від на жыхарства ў адной з краін ЕС. Тым больш, што ў яе былі здагадкі, што калі да яе прыйшлі з такім пытаннем, то, напэўна, і без яе прызнання ведаюць пра наяўнасць такога дакумента.

Адкуль міліцыя мае такую інфармацыю?

Нягледзячы на тое, што раней ад беларусаў не патрабавалі паведамляць пра наяўнасць дакументаў, выдадзеных іншымі дзяржавамі, а сам закон яшчэ не набыў моц, улады ўжо маюць пэўную частку звестак пра такіх грамадзян. Рэч у тым, што ў часы панавання кавідных абмежаванняў на выезд з Беларусі адной з падстаў, якія дазвалялі выехаць за межы краіны праз наземныя пункты пропуску, была наяўнасць ВНЖ. Пачаткова з краіны выпускалі толькі ўладальнікаў пастаяннага віда на жыхарства, але праз нейкі час да іх дадалі і тых, хто мае часовых ВНЖ.

Вынікае, што людзі, якія ў той перыяд выязджалі за межы Беларусі, паспелі засвяціць гэтыя дакументы, бо памежнікі заносілі даныя ў базу.

Агулам для выезду за межы Беларусі не патрабуецца мець дзейнай візы або іншага дакумента. Для таго, каб памежнікі выпусцілі вас з Беларусі, дастаткова мець дзейны пашпарт, звычайна памежнікі не задаваліся пытаннем, на якіх падставах вы збіраецеся перасякаць мяжу з ЕС. Напрыканцы жніўня 2020 года стала вядома пра шэраг выпадкаў, калі беларусы траплялі ў Польшчу не маючы візы

Аднак, як будзе адбывацца пропуск грамадзян без візы ў пашпарце пасля прыняцца абноўленага закона, невядома. Нельга выключаць, што ўлады зменяць падыход або прынамсі на негалосным узроўні загадаюць памежнікам патрабаваць паказаць дакумент, які дазваляе праехаць праз суседнюю мяжу. У крайнім выпадку яны могуць абавязаць памежнікаў рабіць пазнакі, што чалавек, які едзе праз мяжу, не мае візы, каб пасля перадаць гэтую інфармацыю ў МУС.

А што з картамі паляка?

Выявіць уладальнікаў карты паляка складаней, бо ў такіх людзей у пашпарце ёсць нацыянальная польская віза. 

Змаганне з картай паляка ідзе не першы год. Так, у сілавых структурах існавала негалосная забарона на яе атрыманне супрацоўнікамі.

«На заканадаўчым узроўні забароны не існавала, усё было негалосна. Тым, хто меў карту паляка, трэба было паведаміць кіраўніцтву, але, наколькі я ведаю, гэтага ніхто не рабіў. Калі нехта з сілавікоў і меў яе, то проста прыхоўваў гэты факт, бо ніякай магчымасці праверыць наяўнасць карты не было», — адзначыў кіраўнік «Байпол» Аляксандр Азараў.

Іншы былы сілавік кажа, што мець карту паляка забаранялася амаль усім, хто насіў пагоны — міліцыянтам, следчым, ваенным, дэфээраўцам і нават топавым чыноўнікам. Былы афіцэр згадвае, што ў пачатку «нулявых» была распаўсюджаная практыка, калі супрацоўнікі падчас адпачынку ездзілі ў Еўропу, а каб не пісаць рапарты і не паліцца перад кіраўніцтвам, па вяртанні нібыта «гублялі» пашпарт, каб было немагчыма даведацца, што ў цябе была віза. Такія захады выкарыстоўваліся ў тыя часы, пакуль у 2004 годзе ў Беларусі не з'явілася база «Пасажырапаток». 

Чытайце таксама: За 2000—4000 еўра знойдуць румынскіх сваякоў і польскія карані. Як фірмы-пасярэдніцы робяць беларусам грамадзянства ЕС? 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

3
Traveler / Адказаць
08.10.2022
Показать второй паспорт пограничники просили и 5 лет назад ибо тогда они согласно договоренности с  ЕС не пропускали нелегалов. Кроме того при регистрации на рейс   все показывают документы по которым им разрешено влетать в страну назначения . Эти списки доступны мвд также. В чем смысл теперешней истерии? Приказ московских начальников которые установили регистрацию росейских граждан с документами других стран еще 2012 году. Теперь после оккупации аналогичные правила вводятся в РБ. .  
1
Ахмат Сила / Адказаць
08.10.2022
пытается остановить отток кадров и выявить "неблагонадёжных".
не поможет.
 Твои пропагандо....ны осваивают темы России, Кадырова, Путина в этих координатах.
 Твои попытки сохранить 9 миллионный концлагерь в Беларуси с помощью Кадырова, обречены на провал.
 Понятно, что ты сделал ставку на смуту в России, но ты не попросил на это разрешения у Кадырова и Белорусов.
0
даведка / Адказаць
09.10.2022
Силовики и военные по закону обязаны были сдавать карту поляка в кадровую службу.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру