Фота ілюстрацыйнае
Паводле слоў чыноўніка, для кожнага тыпу адкідаў у сховішчы будуць арганізаваныя асобныя модулі. Будаваць сховішча плануецца паэтапна.
«Праз 10 гадоў будзе неабходна размясціць адкіды, якія ўтвараюцца на БелАЭС, на пункце захавання. Таму першую чаргу гэтага аб'екта плануецца стварыць і ўвесці ў эксплуатацыю менавіта праз 10 гадоў. У планах прыпаверхневае захоўванне, а не глыбіннае», — сказаў Паўлаў.
Ён адзначыў, што на тэрыторыі Беларусі будуць захаваныя радыеактыўныя адкіды, якія ўтварыліся тут жа.
«Гэта агульны прынцып МАГАТЭ, гэта прапісана і ў нашых законах, — сказаў першы намеснік начальніка Дзяржатамнагляду Леанід Дзедуль. — Радыеактыўныя адкіды — гэта рэчывы, якія змяшчаюць радыенукліды, якія ўжо не плануецца ў далейшым выкарыстоўваць. А адпрацаванае ядзернае паліва падлягае перапрацоўцы. У адпаведнасці з пагадненнем з Расіяй, перапрацоўка будзе праводзіцца на яе тэрыторыі, а ўжо астатнія прадукты перапрацоўкі мы захаваем у Беларусі».





