Пасля вяртання ў Беларусь супраць жыхара Гомеля распачалі крымінальную справу
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне 26-гадовага Андрэя Карпенкі. Паводле іх, хлопец у 2020 годзе ў сацсетках апублікаваў запіс, у якім сілавікі ўбачылі паклёп на Лукашэнку. Затрымалі Андрэя пасля вяртання ў Беларусь, піша «Вясна».
Відэа, знятае з хлопцам, доўжыцца 4 хвіліны, большую частку з якіх хлопец расказвае пра тое, як дрэнна ў Еўропе і Канадзе, што там, маўляў, да беларусаў ставяцца як да людзей «другога гатунку», а маёмасць каштуе вялікіх грошаў. І таму, нягледзячы на тое, што там танныя прадукты, ён, маўляў, вырашыў, што будзе жыць у Беларусі ці Расіі.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ