Ты новыя мовы вучыцьмеш старанна
і пойдзеш у далёкі сусвет,
а я паступлю ў інстытут туманаў
на восеньскі факультэт.

Сустрэнуць цябе невядомыя зоры
і шлях на чатыры бакі,
А я буду ніткі тутэйшых сцяжынак
наматваць у клубкі.

Па ветры пускаць павуцінне і лісце,
начныя запальваць агні,
і цёплай смугою захутваць дрэваў
азяблыя карані…

Збіраць журавоў на балотах у стаі,
буслоў кіраваць на адлёт,
і хвалям азёрным спяваць калыханкі,
і рэчкам прыкладваць лёд…

Хай нашая восень табе будзе сніцца —
ты памятай гэту зямлю.
Я сум успамінаў, як пляшку па чарках,
па лужынах разалью…

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
хх / Адказаць
06.10.2022
гэта добры верш.
1:0 не на карысць вашай апошняй улюбёнкі)
дакладней - улюбёнкі апошніх часоў - Насты К.
0
Андрук / Адказаць
07.10.2022
Як заўсёды - трапна
0
хх / Адказаць
08.10.2022
перачытваю і перачытваю...
сапраўды цудоўны верш
па цяперашнім часе
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру