Вынік учорашніх абстрэлаў Запарожжа
Кіраўнік Запарожскай абласной адміністрацыі Аляксандр Старух піша, што ў выніку налёту разбураныя два аб'екты інфраструктуры ў двух раёнах абласнога цэнтра.
Паводле яго, паранены адзін чалавек, ён шпіталізаваны.
Ратавальнікі паведамляюць, што колькасць ахвяр учорашняга ракетнага ўдару па Запарожжы вырасла да адзінаццаці чалавек.
Як паведаміла ў пятніцу раніцай Дзяржаўная служба надзвычайных сітуацый Украіны, з-пад руін пяціпавярховага дома былі вынятыя целы васьмі загінулых, а з-пад руін іншага, чатырохпавярховага — яшчэ трое.
Выратавалі з-пад завалаў 21 чалавека, 20 з іх шпіталізаваныя.





