На прэмію штогод прэтэндуюць сотні кандыдатаў. Сярод іх сёлета былі Сусветная арганізацыя аховы здароўя, «Рэпарцёры без межаў», расійскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны, біёлаг і пісьменнік Дэвід Этэнбара. Таксама ў спісе фігуравалі Грэта Тунберг, Біл Гейтс, міністр замежных спраў Тувалу Сайман Кофэ і Святлана Ціханоўская.

У пазамінулым годзе Нобелеўскую прэмію міру атрымала Сусветная харчовая праграма ААН за «высілкі ў барацьбе з голадам, за ўнёсак у дасягненне міру ў зонах канфліктаў і за дзейнасць у якасці вядучай сілы ў дзеяннях, што прадухіляюць выкарыстанне голаду як зброі вайны ці канфліктаў». У мінулым — два журналісты, расіянін Дзмітрый Муратаў і філіпінка Марыя Рэса.

Згодна з запаветам Альфрэда Нобеля, прэмія міру прысуджаецца асобе ці арганізацыі, «якая найбольш і найлепш за усіх папрацавалі для ўмацавання братэрства паміж народамі, для таго, каб распусціць ці скараціць дзейныя арміі, альбо таму, хто спрыяў правядзенню мірных перамоваў».

60-гадовы Алесь Бяляцкі два тыдні таму адзначыў свой юбілей у турме. Ëн з 2021 года знаходзіцца ў зняволенні за сваю праваабарончую дзейнасць. Бяляцкі не першы раз у зняволенні. Улады ўжо арыштоўвалі яго на пачатку 2010-х. Але ён не пакінуў справы свайго жыцця — праваабарончага цэнтра «Вясна», які ён стварыў у 1996-м.

Алесь Бяляцкі быў адным з пачынальнікаў руху за незалежнасць Беларусі яшчэ на пачатку 1980-х. І стаў адным з сімвалаў барацьбы беларускага народа за свабоду, правы і супраць вайны.

Чытайце таксама:

Хто такі Алесь Бяляцкі — беларускі праваабаронца, які атрымаў Нобелеўскую прэмію?

Жонка Алеся Бяляцкага: Баюся спадзявацца

Святлана Ціханоўская: Алесь Бяляцкі — гонар беларусаў

Старшыня Нарвежскага Нобелеўскага камітэта заклікала беларускія ўлады вызваліць Бяляцкага з турмы

Алесю Бяляцкаму — 60 гадоў. Ужо 14 месяцаў ён знаходзіцца за кратамі

Бяляцкі з СІЗА: Расійскіх серыялаў тут наглядзеўся да канца жыцця, але з захапленнем сачу за Лігай чэмпіёнаў

Алесь Бяляцкі пра выбары: Мільёны людзей у Беларусі жадаюць зменаў

Алесь Бяляцкі ў «Току»: пра зону, свае наколкі і прэзідэнцтва ВІДЭА

Алесь Бяляцкі: Што я вынес з турмы 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Железный Дровосек / Адказаць
07.10.2022
Калі гэта не жарт—ўсіх віншую!!! І самога Алеся канешне!
0
SHOS / Адказаць
07.10.2022
Поздравляю всех с новым лауреатом от настоящей Беларуси!
49
Беня / Адказаць
07.10.2022
Вот и пенсию назначили.
Паказаць усе каментары/ 33 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру