Выявілася, што Лукашэнка сапраўды прыехаў не з пустымі рукамі. Ён прывёз Пуціну каштоўны падарунак — сертыфікат на трактар Belarus.

Трактар, распавёў Лукашэнка, такі ж, на якім ён і сам працуе, «найлепшы, ручной зборкі».

З дадатковых агрэгатаў, дадаў Лукашэнка, ён прапануе Пуціну «сеялку» і патлумачыў сэнс падарунка:

каб пасеяць «хлеб, можа, яшчэ нешта», вырасціць і «Дудзе, Маравецкаму, Еўропе [адправіць], каб не галадалі, каб не кралі ва Украіне хлеб, а вязлі бедным краінам», нечакана завяршыў ён.

Як Пуцін, адзін з найбагацейшых людзей свету (паводле расследавальнікаў), які амаль увесь час праводзіць у бункеры (паводле розных інсайдаў), успрыняў падарунак, не паведамляецца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?