Хрэнін запэўніў, што праца ў гэтым кірунку вядзецца планава, а мабілізацыйныя зборы носяць пастаянны характар. Таксама ён назваў некалькі лічбаў.

Так, паводле яго, за апошнія 20 гадоў праз мабілізацыйныя зборы прайшлі 130 тысяч чалавек. Пры неабходнасці вайсковае ведамства можа, маўляў, выставіць рэсурс у 500 тысяч ваеннаабавязаных, і гаворка ідзе пра падрыхтаваны рэзерв. А паколькі 60% беларускага войска — кантрактнікі, то ў Беларусі няма неабходнасці ствараць кантрактную армію.

Таксама Хрэнін сказаў, што неўзабаве ў беларускае войска паступяць ракетныя комплексы «Іскандэр», сістэмы СПА «С-400», а ў кастрычніку адбудзецца прэзентацыя баявых беспілотных комплексаў.

Клас
3
Панылы сорам
51
Ха-ха
35
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
39