Выбух адбыўся а 6-й гадзіне раніцы. Дарога ў агні, ахоплены полымем грузавы цягнік.

«РИА Новости» са спасылкай на мясцовыя ўлады паведамляе, што гарыць цыстэрна з палівам. Рух па мосце спынены, суднаходныя аркі не пашкоджаныя.

Прэс-служба «Крымскай чыгункі» паведаміла, што пажар на Керчанскім мосце пачаўся з загарання паліўнай цыстэрны ў хвасце грузавога цягніка.

«У 06:05 апаратура паказала падманную занятасць на чыгуначных шляхах на чыгуначнай частцы транспартнага пераходу праз Керчанскі праліў. Адбылося ўзгаранне паліўнай цыстэрны ў хвасце грузавога цягніка. Лакаматыў з часткай вагонаў выведзены на станцыю Керч. Вядуцца аварыйныя працы. Прычыны здарэння высвятляюцца», — гаворыцца ў паведамленні.

Раней такую ж версію здарэння на мосце выказаў дарадца кіраўніка анексаванага Крыма Алег Кручкоў. Пры гэтым на шматлікіх кадрах, якія публікуюцца відавочцамі ў сацыяльных сетках, відаць, што акрамя пажару на чыгуначнай частцы моста было разбурана таксама дарожнае палатно.

Рух па Крымскім мосце цалкам закрыты, рыхтуецца запуск паромнай пераправы праз праліў, заявілі «улады Крыма».

У Нацыянальным антытэрарыстычным камітэце Расіі выданню РБК паведамілі, што на Крымскім мосце адбыўся падрыў грузавога аўтамабіля. У выніку таго загарэліся сем паліўных цыстэрнаў цягніка.

Клас
131
Панылы сорам
2
Ха-ха
20
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5