«Мы бачым мерапрыемствы, якія праводзяцца Расіяй для таго, каб прымусіць кіраўніцтва Беларусі ўступіць у адкрытую вайну. Пастаянна праводзяцца сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі, дзе абмяркоўваецца гэтае пытанне, і Пуцін спрабуе схіліць Лукашэнку да гэтага рашэння», — сказаў ён у тэлеэфіры.

Па даных украінскай вайсковай выведкі, цяпер уздоўж украінскай мяжы і ў непасрэднай блізкасці ад яе сканцэнтравана шэсць беларускіх вайсковых падраздзяленняў. Сярод іх ёсць механізаваныя батальёны, батальёны паветрана-дэсантных войскаў і спецназ.

Пры гэтым у выведцы мяркуюць, што сам Лукашэнка катэгарычна супраць удзелу беларускіх войскаў у вайне з Украінай.

Напярэдадні амбасадару Украіны ў Беларусі была ўручаная дыпламатычная нота, у якой сцвярджаецца, што камандаванне УСУ нібыта планавала нанесці ўдар па тэрыторыі Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
8
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
8
Абуральна
14