Фота тут і далей: сацсеткі

Фота тут і далей: сацсеткі

Справаздачы з лясоў мы праглядзелі ў тэматычных суполках і щ сацсетках. Захапляльныя фотаздымкі прылятаюць з розных рэгіёнаў краіны.

«Белых больш, чым у пачатку тыдня. Атрымалася знайсці 19 штук, таксама трапляюцца падбярозавікі і адзінкавыя чырвонагаловікі, шмат маслякоў, але бралі толькі для разнастайнасці», — піша грыбнік аб выніках суботняга паходу ў лес Вілейскага раёну.

Пра тое, што маслякоў шмат, сведчаць і іншыя грыбнікі. Напрыклад, такі ўраджай сабраў мужчына ў лясах паміж Івацэвічамі і Белазёрскам.

«Грыбы ёсць! — піша іншы, ён разам з сям’ёй адправіўся ў бок Бабруйску. — Дзве гадзіны ў чатыры рукі, усе апенькі знаходзіліся ў старых выразках. Збіраць было вельмі складана, паколькі грыбы былі ў 80% выпадкаў у гушчы травы і практычна заўсёды былі ёю накрытыя, даводзілася адварочваць кожны куст».

Але ж свежае паветра і разуменне таго, што апенек тут вельмі шмат, узяло сваё — кампаніі грыбнікой на астатнія акалічнасці было ўсё роўна.

«Вынік: 80 літраў апенек і 40 літраў маслякоў з яловай дзялянкі», — дзеліцца мужчына.

І ў Кобрынскім раёне добры рост баравікоў. Жанчына публікуе ў суполцы грыбнікоў прывабныя нядзельныя фотаздымкі.

Яшчэ адна беларуска ўвогуле паехала амаль за 100 км пасля таго, як пабачыла пост пра «грыбалку» ў Ганцавіцкім раёне. Больш за тое, спакусіла на гэтую справу мужа і бацьку.

«Рашэнне было цяжкім, паколькі іх умовай была паездка з начлегам. Кашмар: рана цямнее і позна світае, як выспаць такую доўгую ноч у машыне?! Але любоў да ціхага палявання мацнейшая. Жадаючых аказалася больш, чым грыбоў. Мне засталося няшмат», — дзеліцца жанчына.

Але ж яна сабрала 18 падбярозавікаў, 8 маладзенькіх баравічкоў, пару жменек маслякоў і адзін чырвонагаловік.

А ў Мікашэвічах сям’я ўчора сабрала 28 літраў грыбоў на тым жа месцы, куды яны ездзілі днём раней.

«Сабралі за 3 гадзіны ў 4 нажы. Белых шмат маладых, а вось маслякі ўжо адыходзяць, чарвівасць 50%», — піша грыбніца.

А жыхар Віцебска, які не пабаяўся прагнозу надвор’я і павёз у лес сям’ю, вельмі здзівіў здабычай баравікоў.

Вось яшчэ некалькі зайздросных грыбных кадраў з сацсетак:

Клас
24
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4