Рамонт пачаўся ў красавіку гэтага года. Міністр падкрэсліў, што завяршальны этап перад уключэннем у сетку вельмі важны і адказны, патрабуе шматразовых праверак. Трэба пераканацца, што «ўсё абсталяванне і тэхналагічныя сістэмы будуць надзейна працаваць да наступнага планавага рамонту». Менавіта гэтыя дадатковыя работы і дыягностыка абсталявання вымусілі, маўляў, перанесці тэрміны.

Пры гэтым варта адзначыць, што пра завяршэнне планава-папераджальнага рамонту, які замест запланаваных 80 дзён заняў 119, было аб'яўлена яшчэ ў жніўні. 

Віктар Каранкевіч не ўдакладніў, калі плануецца ўвод другога энергаблока БелАЭС, але дадаў, што ўжо вядуцца пусканаладачныя работы. Аб'ект, паводле міністра, гатовы на 97%.

Пры гэтым урад ужо строіць планы ўзвядзення дадатковых энергаблокаў у аддаленай перспектыве. А электраэнергію, якая будзе выпрацоўвацца ў будучым, мае намер пусціць у тым ліку на развіццё інавацыйных сфер, такіх як электратранспарт і майнінг.

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0