Лідары найбольш развітых краін свету адзначылі:

«Мы будзем дзейнічаць салідарна і ў цеснай каардынацыі для ліквідацыі негатыўных наступстваў расійскай агрэсіі для глабальнай эканамічнай стабільнасці.

Мы наклалі і будзем працягваць накладваць дадатковыя эканамічныя санкцыі на Расію.

Мы асуджаем наўмысныя эскалацыйныя крокі Расіі.

Глыбока занепакоеныя наўмысным пашкоджаннем трубаправодаў «Паўночнага патоку» ў Балтыйскім моры і рашуча асуджаем любое наўмыснае разбурэнне крытычна важнай інфраструктуры.

Мы пацвярджаем, што любое прымяненне хімічнай, біялагічнай або ядзернай зброі Расіяй пацягне за сабой сур'ёзныя наступствы.

Мы асуджаем дзеянні Расіі на Запарожскай АЭС ва Украіне, бяспека ядзернага аб'екта мае першачарговае значэнне.

Мы паўтараем наш заклік да беларускіх уладаў перастаць спрыяць расійскай агрэсіўнай вайне.

Лідары G7 вітаюць гатоўнасць прэзідэнта Украіны Зяленскага да справядлівага міру».

Чытайце таксама:

Зяленскі запрасіў міжнародную місію на мяжу Украіны і Беларусі

Клас
36
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3