Ілан Маск нібыта сказаў Брэмеру, што Пуцін «гатовы да перамоваў», але толькі ў тым выпадку, калі Крым застанецца расійскім, Украіна будзе нейтральнай і прызнае анексію «ДНР», «ЛНР», Херсонскай і Запарожскай абласцей.

Па словах Брэмера, Маск сцвярджае, што Пуцін сказаў яму, што гэтыя мэты будуць дасягнутыя, «нягледзячы ні на што». Ён таксама згадаў пра магчымы ядзерны ўдар у выпадку ўварвання Украіны ў анексаваны Крым. І Маск сказаў Брэмеру, што «трэба зрабіць усё, каб пазбегнуць такога».

Сам Маск гэтую інфармацыю аспрэчыў: «Гэта няпраўда. Я размаўляў з Пуціным толькі адзін раз каля 18 месяцаў таму. Гаворка ішла пра космас», — адказаў Маск на пытанне адносна размовы з прэзідэнтам Расіі.

Нагадаем, што 3 кастрычніка мультымільярдэр Ілан Маск, які дагэтуль падтрымліваў у вайне ўкраінскі бок, раптам выказаўся пра тое, якія, на яго думку, могуць быць умовы міру паміж Масквой і Кіевам. Паводле яго, гэта магчыма тады, калі будуць праведзеныя новыя выбары ў анексаваных рэгіёнах пад наглядам ААН, Крым застанецца часткай Расіі, будзе гарантаванае яго водазабеспячэнне, а Украіна застанецца нейтральнай.

Гэтыя прапановы выклікалі абурэнне ў многіх карыстальнікаў, у тым ліку і ў афіцыйнага кіраўніцтва Украіны.

Чытайце таксама:

Ілан Маск патрапіў у скандал, вырашыўшы паразважаць пра вайну, Украіну, Расію і Крым

Клас
3
Панылы сорам
17
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
11