Адбывае суткі Павел Знавец на Акрэсціна. Ён быў затрыманы 30 верасня, таму выйсці мае 15 кастрычніка каля абеду.
Былога дэпутата Паўла Знаўца асудзілі на 15 сутак
Аднапартыйцы былога дэпутата Вярхоўнага Савета ХІІІ склікання з Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады паведамілі, што Павел Знавец атрымаў 15 сутак адміністрацыйнага арышту за «парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў». Які менавіта факт яму пастаўлены ў віну — пакуль што невядома.