Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

Сярод прыкмет такой алергіі навукоўцы называюць тэмпературу, кашаль, насмарк, чханне і слабасць у мускулах, а ў некаторых выпадках нават праблемы з маўленнем, канцэнтрацыяй і памяццю. Гэтыя сімптомы могуць доўжыцца да тыдня, піша The Times.

Даследчыкі кажуць, што з’ява, якую яны назвалі сіндромам постаргазмічнай хваробы, можа ўзнікнуць у выніку алергічнай ці аўтаімуннай рэакцыі арганізма мужчыны на яго ўласную сперму. Адзін з аўтараў працы, вучоны Эндру Шанхольцэр з медыцынскага факультэта ўніверсітэта Уільяма Бамонта ў новазеландскім Оклендзе, расказвае: зараз даследчыкі знайшлі ўжо прыкладна 60 выпадкаў хваробы, але іх насамрэч можа быць нашмат больш. Шмат дактароў не ведаюць, што такая алергія існуе, не кажучы ўжо пра шырокую грамадскасць. У выніку мужчынам ставяць няправільныя дыягназы і прымушаюць іх праходзіць праз непатрэбныя абследаванні.

Вучоныя мяркуюць, што алергія на аргазмы развіваецца, калі праз інфекцыю ці пашкоджанне яечкаў мікраскапічная колькасць спермы трапляе ў кроў. Імунныя клеткі, тлумачыць Шанхольцэр, навучаныя атакаваць любыя іншародныя рэчывы ў арганізме. Існуюць спецыяльныя клеткі, клеткі Сертолі, якія ізалююць сперму ад імунных клетак. Але калі яны пашкоджваюцца, імунная сістэма пачынае атакаваць сперму, нібыта гэта вірус ці бактэрыя.

Каманда Шанхольцэра здолела дапамагчы 27-гадоваму мужчыну з постаргазмічнай алергіяй. Пачынаючы з 18 гадоў, у мужчыны пасля аргазмаў пачынаўся кашаль, насмарк, чханне і сып на руках, лімфавузлы ў вобласці яго твару і шыі апухалі. Чым часцей мужчына меў аргазм, тым горшалі сімптомы, таму ў выніку мужчына пачаў пазбягаць сэксу і рамантычных адносін.

Пацыент прайшоў праз шмат дактароў, ён нават звяртаўся да інфекцыяністаў і прымаў антыбіётыкі, але нічога не дапамагала. Нарэшце медыкі паспрабавалі лячыць яго з дапамогай антыгістамінных, то-бок супрацьалергічных лекаў, і адзін з прэпаратаў — фексафенадзін — на 90% знізіў вастрыню сімптомаў у мужчыны.

«Ён не ведаў, што мне падабаюцца дзяўчаты». Бісэксуалка расказала пра свой досвед

Інтымны пірсінг паляпшае аргазм? Асабісты досвед дзяўчыны

Клас
7
Панылы сорам
10
Ха-ха
4
Ого
18
Сумна
6
Абуральна
0