Фота: МЗС Беларусі

Фота: МЗС Беларусі

«Я тут згодзен з ацэнкай, якая прагучала з расійскага боку. Калі будуць накіраваныя адпаведныя прадстаўнікі заходніх краін на мяжу Беларусі і Украіны, то гэта азначае фактычна ўцягванне гэтых трэціх краін ва ўкраінскі канфлікт», — сказаў кіраўнік ведамства.

На пытанне, ці будзе размяшчэнне такога кантынгенту ўяўляць сабой пагрозу нацыянальнай бяспецы Беларусі, Макей адказаў так:

«Гледзячы з якімі намерамі прыйдуць гэтыя назіральнікі або якой зброяй яны будуць узброеныя. Але тое, што цяпер адбываецца і на паўднёвых нашых межах, і на заходніх, — мы бачым, што нагнятаецца істэрыя. І не проста ідзе, скажам, слоўная нейкая рыторыка. А робяцца канкрэтныя дзеянні: перакідаюцца баявая тэхніка, узбраенні, збіраюцца вайскоўцы. Вядома, мы не павінны закрываць на гэта вочы. Натуральна, будуць выпрацоўвацца адэкватныя меры рэагавання. У тым ліку і ваеннага характару», — заявіў Макей.

Прапанову размясціць на мяжы міжнародных назіральнікаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выказаў учора, выступаючы перад лідарамі краін G7. На яго думку, гэта дапаможа зняць правакацыі і домыслы пра пагрозу Беларусі з боку Украіны.

Сёння па гэтым пытанні выказваўся таксама дзяржсакратар Рады Бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч, і ягоная пазіцыя была больш памяркоўная. Паводле ягоных слоў, калі Украіне гэта патрэбна, то хай і размяшчае, а Беларусь у гэтым удзельнічаць не будзе. Катэгарычна супраць ён выказаўся толькі супраць размяшчэння на беларуска-ўкраінскай мяжы вайскоўцаў з Захаду.

Чытайце таксама:

Вальфовіч: Калі Зяленскаму патрэбныя назіральнікі на мяжы, то хай ён і запрашае

Клас
2
Панылы сорам
10
Ха-ха
25
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
14