Кожны дзень па ўсёй Беларусі судзяць людзей за пратэсты. Цяпер гэта новы «народны» артыкул замест адміністрацыйнага 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Толькі сёння, 13 кастрычніка, у Мінску адбудзецца мінімум 9 працэсаў за ўдзел у Маршах, сярод іх — чатыры сямейныя пары, паведамляе «Вясна».

У судзе Маскоўскага раёна судзяць палітвязня Антона Маслыку і яго жонку Кацярыну Еўдакімаву. У сям'і трое дзяцей. Пракурор запрасіў для абодвух па 1,5 года калоніі, хоць Кацярына знаходзіцца пад хатнім арыштам. Сёння Сяргей Кацар вынясе ім прысуд. 

У гэтым жа судзе адбываецца суд над палітзняволенымі Святланай і Дзянісам Шарамецьевымі. Іх затрымалі 14 чэрвеня. Справу супраць іх таксама будзе разглядаць Сяргей Кацар — пасля прысуду папярэдняй сям'і.

У судзе Партызанскага раёна справу супраць палітзняволенай Алены Паўловіч і яе мужа Дзмітрыя будзе разглядаць суддзя Міхаіл Макарэвіч. У сям'і двое непаўналетніх дзяцей. Пры затрыманні Алену прымусілі здзіраць са сцяны БЧБ-шпалеры.

Суд Першамайскага раёна Мінска разгледзіць справу супраць Дзіяны і Уладзіміра Лысакоў. Суддзя — Анастасія Кулік.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
35