Камандаванне ва Украіне заахвочвае малодшых афіцэраў да прыняцця імгненных рашэнняў на полі бою, яны аператыўна выкарыстоўваюць магчымасці і слабыя бакі праціўніка. Расейцаў, наадварот, тармозіць структура прыняцця рашэнняў савецкай эпохі, у якой загады паступаюць па ланцугу ад камандавання з Масквы, а войскі на перадавой праяўляюць мала ініцыятывы.

За некалькі тыдняў Украіна ачысціла ад расійскіх войскаў тысячы квадратных кіламетраў у Харкаўскай вобласці. Зараз украінскія сілы прасоўваюцца на поўдзень да акупаванага Херсона.

Замест таго, каб непасрэдна ўдзельнічаць у жорсткіх артылерыйскіх перастрэлках і танкавых баях, якім аддае перавагу Расія, украінцы імкнуцца акружыць расійскія сілы і перакрыць лініі забеспячэння. Украіна эфектыўна аб'яднала абсталяванне савецкага часу і заходнія артылерыйскія і ракетныя сістэмы, каб пазбавіць ворага паліва, боепрыпасаў і іншых матэрыялаў.

Украінскі наступ на ўсходзе і поўдні краіны выглядае часткай скаардынаванага плана. Ваенныя гісторыкі кажуць, што разгром расійскіх войскаў на Харкаўскім фронце з дапамогай высокамабільных сіл пераклікаецца з класічнымі прыкладамі стратэгіі ХХ стагоддзя.

Франсуа Эсбур, дарадца па абароне парыжскага Фонду стратэгічных даследаванняў, параўнаў аперацыю з пераправай нямецкага генерала Хайнца Гудэрыяна цераз раку Маас у Бельгіі супраць французскіх войскаў у маі 1940 года. Гэты крок дапамог адкрыць астатнюю частку Бельгіі і паўночную Францыю да хуткага наступлення нямецкай бронетэхнікі.

Ён таксама згадаў нечаканы крок ізраільскага генерал-маёра Арыэля Шарона ў дачыненні да Суэцкага канала ў Вайне Суднага дня 1973 годзе, які дапамог Ізраілю перавесці вайну з Егіптам і іншымі арабскімі дзяржавамі на сваю карысць.

У той час як украінскія сілы хутка прасоўваліся ў Харкаў, Херсонскі фронт рухаўся павольна. Сутыкнуўшыся з больш буйнымі і больш эфектыўнымі сіламі, чым у Харкаве, украінскія войскі на працягу некалькіх тыдняў знясільвалі расійскі супраціў, наносячы ўдары па складах забеспячэння і маршрутах праз масты цераз Днепр, адразаючы тысячы расійскіх вайскоўцаў у Херсоне і ваколіцах.

Замацаваўшы плацдарм на ўсходнім беразе ракі Інгулец у жніўні, украінскія войскі пачалі ў гэтым месяцы націскаць на заходні бераг Дняпра, пагражаючы ўзяць у абцуг расійскія войскі і прымушаючы іх да адступлення.

Мік Раян, ваенны стратэг і генерал-маёр аўстралійскай арміі ў адстаўцы, ахарактарызаваў украінскую стратэгію як «стратэгію карозіі».

Па словах Раяна, Украіна выкарыстала «ўскосны падыход», які ўпершыню быў акрэслены брытанскім ваенным стратэгам ХХ стагоддзя Бэзілам Лідэлам Хартам. Гэтым падыходам Украіна імкнецца змяніць баланс сіл, «высмоктваючы сілы праціўніка, аслабляючы яго ўколамі замест рызыкоўных удараў». Падыход абапіраецца на нечаканасць і спрытныя рухі.

«Расейцы жадаюць знясілення, яны хочуць масавых сутыкненняў фарміраванняў — вось у чым яны прывыклі мець перавагу, — сказаў Джон Спенсер, кіраўнік аддзела даследаванняў гарадской вайны Мэдысанскага палітычнага форума. — Але ўкраінцы ім гэтага не дазволяць».

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў заявіў, што ўвядзенне камандна-адміністрацыйнай мадэлі на аснове Паўночнаатлантычнага альянсу дае канкурэнтную перавагу. «Малодшы камандзір умее прымаць рашэнні ў залежнасці ад сітуацыі і бярэ адказнасць за сябе, за сваіх салдат і за тэрыторыю», — сказаў ён.

Калі ў канцы жніўня украінцы з дапамогай беспілотнікаў і атрадаў спецназа прасоўваліся ў Харкаўскай вобласці, яны былі здзіўленыя тым, наколькі расслабленымі выглядалі расійскія салдаты. У прыфрантавых вёсках былі толькі адзінкі бронетэхнікі.

У расійскіх вайскоўцаў часта не было інтэрнэту або сігналу сотавай сувязі, а радыёсувязь часта дасягала ўсяго некалькіх кіламетраў.

Расійскія войскі выкапалі некалькі траншэй вакол пазіцый у Харкаўскай вобласці, што дазволіла ўкраінскім войскам хутка прасунуцца ў бок акупаваных гарадоў. У многіх выпадках прасоўванне ўкраінцаў запавольвалі толькі міны, у тым ліку тыя, якія яны самі паставілі падчас адступлення пяць месяцаў таму.

Украінскія вайскоўцы пазбягалі вулічных баёў у гарадскіх цэнтрах, у тым ліку ў гарадах Балаклея і Шаўчэнкава, захопліваючы вёскі вакол іх, а потым атачаючы расейцаў у невялікія кішэні, прымушаючы іх адступіць. І ў адрозненне ад расейцаў, Украіна не бамбавала гарады.

«У нас не было перавагі ў паветры, у нас не было перавагі ў агнявой моцы, мы проста мелі адпаведныя ўмовы і скарысталіся меншай канцэнтрацыяй расійскіх войскаў, недахопам іх рэзерваў і геаграфіяй», — сказаў Мікола Беляскоў, навуковы супрацоўнік украінскага Нацыянальнага інстытуту стратэгічных даследаванняў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

28
Valadzimir / Адказаць
13.10.2022
Гы-гы. "Гнуткая стратэгія" такая ж украінская, як і "Хаймарсы".
1
SHOS / Адказаць
13.10.2022
А в этом и проблема. Уколы уколами, но отступают части, которые уже имеют какой- никакой опыт. Было бы превосходство в авиации и танках, то выбивали бы состав обученный, вместо которого приходил бы неопытный. Это все затягивает войну к сожалению.
2
Mria / Адказаць
14.10.2022
Valadzimir а  якая ўвас "гнуткая стратэгія"- прыгожынска-кадыраўская? А хаймарсы робяць саю работу, хоць і не ўкраінскія, пa знішчэнню нечысці

Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру