Сядзіба ў скандынаўскім стылі

Гэты домік знаходзіцца ўсяго за 25 км ад Мінска. Інтэр’ер аформлены ў мінімалістычным скандынаўскім стылі, у доме цёплыя падлогі, усе выгоды. Непадалёк ад сядзібы — вадасховішча, навокал дрэвы і цішыня. Апроч таго, можна схадзіць на кулінарныя майстар-класы, у лазню і на ёгу.

Фота тут і далей: сацсеткі і сайты сядзіб

Цэннік за суткі ў будні — 220 рублёў, у выходныя — 240 рублёў на дваіх або 260 на чацвярых.

Домік з джакузі на двары

Сядзіба знаходзіцца таксама непадалёк ад сталіцы, у Смалявіцкім раёне. Вельмі прываблівае кухня з панарамным відам на сажалку.

Таксама усе выгоды, лазня на дровах і нават уласнае джакузі. Акрамя таго, арандатары будуць мець свой панадворак з арэлямі, шэзлонгамі, садовай мэбляй, казаном і мангалам.

У будні такі домік каштуе 150$ за суткі, у суботу — 200$. Двое сутак — 300$.

Дом-трохкутнік сярод лесу

Такі модны дом месціцца ў Налібоцкай пушчы, за 86 км ад Мінска. Акрамя ўтульнага і мінімалістычнага інтэр’еру, гасцей A-frame дома чакаюць шкляная сцяна з відам на 300-гадовы дуб, тэраса з гамакамі і крэсламі-коканамі і мангальная зона. У хаце ёсць душ, туалет, рукамыйніца, фен, ручнікі і сродкі па доглядзе цела.

Гаспадары лаяльныя для хатніх жывёл, а калі ў вас іх няма, побач з домам вы абавязкова сустрэнеце коцікаў.

Суткі пражывання каштуюць 250 рублёў на дваіх або 300 рублёў на чацвярых.

Дом на дрэве

Да гэтай рэдкай знаходкі — 80 км ад Мінска. Дом разлічаны на 2—6 чалавек. Акрамя пабудовы, гасцям будзе даступны асобны ізаляваны ўчастак з выхадам да ракі, зонай барбекю і тэрасай. У хаце ёсць электрычнасць і прасторны балкон.

Акрамя гэтага, гасцям даступны таксама суседні дом з санвузлом, міні-кухняй, пакоем з камінам і прасторны глэмпінг-намёт з ложкам king size і ўласнай тэрасай.

Суткі ў будні каштуюць 350 рублёў, у выходныя — 500. Калі браніраваць цэлы ўікэнд, то 800 рублёў.

Глэмпінг

Глэмпінг — гэта разнавіднасць кемпінга, якая аб’ядноўвае ў сабе камфорт гасцінічнага нумара з магчымасцю адпачынку на прыродзе. Вось як ён выглядае. Раніцай выдатны від на возера, днём — на яркі пейзаж, а ўвечары на зоркі і агеньчыкі шатра.

У доміку-намёце ёсць ложак king size, посуд, электрычнасць, міні-халадзільнік і абагравальнік. Звонку — тэраса з крэсламі, мангал і пледы. Глэмпінг размешчаны ўсяго за 18 км ад Мінска.

Кошт арэнды на суткі — ад 250 рублёў.

Утульныя праванс-домікі

Гэта прыклад таго, як звычайныя вясковыя хаты можна ператварыць у інстаграмную мару, дзякуючы дэталям і захаванню аўтэнтычнасці. Так зрабілі гаспадары двух дамоў у Гродзенскай вобласці.

Першы дом называецца «Хома». Побач лес, 3 км да Бярэзіны, 2 км да Нёмана. Дом з сапраўдным вясковым каларытам і гарадскімі выгодамі.

Печ, кухня, душ і туалет — усё гэта ёсць у доме, а на двары добраўпарадкавана ўтульная мангальная зона з лаўкамі і сталом з відам на захад сонца.

Другая хатка пад назвай «Казюльчын дом» — у ціхім жывапісным месцы на беразе Нёмана. Тут таксама ёсць усе выгоды, а на двары — альтанка і мангал.

Суткі ў першым доміку каштуюць 100 рублёў, у другім — 125.

Дом над вадой

Хатка знаходзіцца ў Пухавіцкім раёне на беразе невялікай сажалкі — любавацца відамі можна з аднаго з двух балконаў. Унутр вядуць шырокія драўляныя ўсходы з парэнчамі.

Сцены і дах уцеплены, ёсць печ-камін на дровах, гукаізаляцыя ад дажджу, кампактная кухонная зона, душ і біяпрыбіральня.

Арэнда дома ў выходныя абыдзецца ў 250 рублёў за суткі, калі забраніраваць адразу двое сутак — 400. У будні даюцца зніжкі ў 20%.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
антилупа / Адказаць
16.10.2022
цудоўна-цудоўна.
але дзе дамок з відам на БелАЭС? бо можа некаторыя тут любяць індастыялпейзаж і асаблівы экстым...
0
р рр ррр - гэта я ад кагтавасці пазбаўляюся / Адказаць
16.10.2022
і асаблівы экстГым
прабачце
1
Максим Дизайнер / Адказаць
17.10.2022
Дома по соседству со страшным пролетарским гетто, по стоимости 5-и-7-и добротных таунхаусов со всем ремонтом на живописном побережье Испанской ривьеры. Домики с бабой Катей в лохмотьях через дорогу по цене 5-и звезд в центре Берлина. Кто-нибудь, закройте эту страну. Сил уже нет смотреть на этот вечный нае
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру