Уладзімір Пуцін і Эмамалі Рахмон

Уладзімір Пуцін і Эмамалі Рахмон

«Мы былі сведкамі з вамі развалу Савецкага Саюза. Як і цяпер, мы былі сведкамі таго, што не было ўвагі малым рэспублікам, малым народам. Не ўлічваліся традыцыі, звычаі. Не аказалі падтрымку развіццю. Вы ўчора казалі пра два мільёны (мігрантаў з Таджыкістана ў Расію. — Рэд.), я хацеў вам сказаць, гэта больш за два мільёны нашых грамадзян з'язджаюць у РФ не толькі на заробкі, яны вучацца, лечацца», — сказаў Эмамалі Рахмон на саміце «Цэнтральная Азія — Расія».

Па яго словах, Расія вядзе супрацоўніцтва ў сферы спажывецкага гандлю і развівае тавараабарот, аднак не ставіцца да Таджыкістана як да роўнага сабе.

«Чаму на нейкі няшчасны форум у Таджыкістане, мы ўмольваем, я даў даручэнне МЗС, я нават з вамі гаварыў, каб хаця б на ўзроўні міністраў прысутнічалі. Не, на ўзроўні намеснікаў міністраў. Вось Таджыкістан заслужыў, стратэгічны партнёр. Мы што, так сябе паводзім?

Нас не 100—200 мільёнаў.

Але мы хочам, каб нас паважалі. Дзе мы нешта парушылі? Дзесьці не так павіталіся? Мы заўсёды паважалі інтарэсы свайго галоўнага стратэгічнага партнёра (у асобе Расійскай Федэрацыі. — Рэд.). Мы хочам, каб нас паважалі…

Не трэба ў нас шмат грошай укладаць. Уладзімір Уладзіміравіч, просьба да вас, каб не было палітыкі да краін Цэнтральнай Азіі як да былога Савецкага Саюза», — звярнуўся да кіраўніка Расіі Эмамалі Рахмон.

Клас
120
Панылы сорам
4
Ха-ха
37
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
6