Аляксандр Мярэжка

Паводле высокапастаўленага парламентарыя, ёсць вялікія сумневы ў праўкраінскасці палітычных пазіцый Ціханоўскай і яе крытычнасці адносна Расіі.

«Пазіцыя Ціханоўскай у дачыненні да Расіі і Пуціна не з'яўляецца дастаткова выразнай. Яна нібы баіцца называць рэчы сваімі імёнамі. Напрыклад, дакладна сказаць, што Расія з'яўляецца дзяржавай-тэрарыстам, агрэсарам і ворагам беларускага народа. Акрамя таго, у яе асяроддзі ёсць крыху сумнеўныя людзі. Яна таксама рабіла заявы, звязаныя з Украінай, якія выклікалі неразуменне ва Украіне», — сказаў Мярэжка. 

Дэпутат дадаў, што такім легітымным беларускім органам, з якім Кіеў мог бы весці дыялог, мог бы стаць полк імя Каліноўскага ў складзе УСУ. Па словах Мярэжкі, полк сваімі дзеяннямі на фронце даказаў, што мае праўкраінскую пазіцыю і аўтарытэт сярод беларускай апазіцыі.

На жаль, канкрэтных прыкладаў ні заяў Ціханоўскай, ці «сумнеўных» людзей у яе атачэнні Аляксандр Мярэжка не прывёў. Але закід у невыразнасці пазіцыі Ціханоўскай адносна стаўлення да вайны ва Украіне выклікае ў тых, хто за яе дзейнасцю сачыў, мякка кажучы, здзіўленне.

Бо, напрыклад, ужо 24 лютага, адразу ж пасля нападу Расіі на Украіну Ціханоўская выступіла з дзвюма заявамі з гэтай нагоды, у якіх абсалютна выразна акрэсліла свой бок у гэтай вайне: 

«Сёння зранку Расія напала на Украіну, парушаючы фундаментальныя прынцыпы міжнароднага права. У гэтым вераломным акце агрэсіі была задзейнічаная беларуская тэрыторыя і Узброеныя сілы Беларусі.

Лукашэнка і яго рэжым цалкам падзяляюць з прэзідэнтам Расіі адказнасць за гэтую вайну.

Нелегітымны кіраўнік Беларусі ўвёў замежныя войскі і зрабіў нашую краіну непасрэдным удзельнікам канфлікту. Гэта дзяржаўная здрада і здрада інтарэсам нашага народа і беларускай дзяржавы».

«Гэта больш не ўнутраны палітычны крызіс. Гэта вайна, ў якой Беларусь апынулася ўдзельніцай, хаця мы ўсе былі супраць. Цяпер бараніць трэба не толькі палітзняволенных ці новыя выбары. Бараніць трэба самое існаванне нашай краіны, яе незалежнасць і суверэнітэт. Свабода і адказнасць заўсёды ідуць побач. І надышоў час кожнаму узяць адказнасць за сваю краіну. Ствараць нацыянальны антываенны рух і рыхтавацца адстойваць свой суверэнітэт. 

Родныя беларусы, я б хацела мець магчымасць паглядзець у вочы кожнага з вас і сказаць, што мы разам і што мы будзем дзяліцца з вамі ўсімі навінамі і трымаць у курсе падзей.

Дарагія украінцы, ад імя нашай краіны я выказваю вам салідарнасць і падтрымку, а ад імя беларусаў хачу сказаць: нам сорамна за тое, якую ролю тэрыторыя нашай краіны грае ў гэтай вайне. І мы гатовы рабіць усё, што спатрэбіцца, каб спыніць агрэссараў і гэтую катастрофу.

Жыве Беларусь. І Слава Україні».

Што прымушае ўкраінскіх дзяржаўных мужоў ігнараваць гэтыя і іншыя падобныя заявы, якіх за апошнія амаль 8 месяцаў набралася дзясяткі, можна толькі здагадвацца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

9
¿ / Адказаць
14.10.2022
То бок іх камітэт прызнае лукашэнку і яго выразную пазіцыю, так атрымліваецца???
5
Немярэжка / Адказаць
14.10.2022
Ну так, вельмі слушна.
Ціханоўская неяк не так гаворыць. Таму яны прызнаюць Луку - той і гаворыць што патрэбна, і справу робіць на карысць Украіны, так?
Яны ці то трошку "таго", ці не разумеюць на чые правакацыіі вядуцца. Ці проста шкоднікі. 
Увогуле, да кіраўніцтва Украіны пытанняў шмат.
Але... скончыцца вайна, скончацца дыктатары - там і будзем размаўляць. 
4
Mar / Адказаць
14.10.2022
Зато Украина признает Лукашенко. И мало того, что признает, но и еще ставит знак равенства между ним и беларусами. А если бы они признали Тихановскую, их риторика по отношению к беларусам должна была бы измениться.
Не признавая человека, которого беларусы выбрали президентом, они просто плюют на нас. Интересно, что же их так связывает с Лукашенко?
Паказаць усе каментары/ 61 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру