Дом у Днепрапятроўскай вобласці пасля абстрэлаў. Фота: сацсеткі

Дом у Днепрапятроўскай вобласці пасля абстрэлаў. Фота: сацсеткі

Уначы былі таксама абстрэлы Днепрапятроўскай вобласці — Мікапольскай грамады, Марганецкай і Краснагрыгораўскай.

Як паведаміў кіраўнік Днепрапятроўскай вобласці Валянцін Разнічэнка, у Мікаполь прыляцела 50 снарадаў, параненыя два чалавекі — 35-гадовы мужчына і 42-гадовая жанчына. Яны знаходзяцца ў бальніцы.

Пад абстрэлы трапілі больш за 10 шматпавярховых і прыватных дамоў, транспартнае прадпрыемства, некалькі крамаў, гаражны кааператыў, аўтамабілі і некалькі офісаў, напісаў Разнічэнка.

У Марганецкай і Краснагрыгораўскай грамадах людзі не пацярпелі. Пашкоджана прамысловае прадпрыемства і дамы.

Расія абстраляла таксама Запарожжа. Кіраўнік мясцовай абласной адміністрацыі Аляксандр Старых паведаміў, што ноччу па Запарожжы былі нанесеныя чатыры авіяўдары дронамі, пушчана 10 ракет С300.

Пацярпелі аб'екты энергетычнай і прамысловай інфраструктуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
19