Скрыншот: відэа Мінабароны

Скрыншот: відэа Мінабароны

На відэа, якое выклала ведамства, расійскіх вайскоўцаў сустракаюць з аркестрам і караваем.

Нагадаем, пра задзейнічанне рэгіянальнай групоўкі Лукашэнка заявіў 10 кастрычніка.

«У сувязі з абвастрэннем на заходніх межах Саюзнай дзяржавы мы дамовіліся аб разгортванні рэгіянальнай групоўкі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Гэта ўсё па нашых дакументах. Калі ўзровень пагрозы дасягае цяперашняга ўзроўню, як цяпер, мы пачынаем задзейнічаць групоўку Саюзнай дзяржавы. Аснова (я заўсёды пра гэта казаў) гэтай групоўкі — армія, узброеныя cілы Рэспублікі Беларусь.

Павінен вас інфармаваць, што фармаванне гэтай групоўкі пачалося. Яно ідзе ўжо, па-мойму, на працягу двух дзён. Аддадзенае было маё распараджэнне, каб мы прыступілі да фармавання гэтай групоўкі», — цытавала Лукашэнку БелТА.

Расійскія вайскоўцы, якія ўваходзяць у склад рэгіянальнай групоўкі войскаў. Фота: Мінабароны

Расійскія вайскоўцы, якія ўваходзяць у склад рэгіянальнай групоўкі войскаў. Фота: Мінабароны

Па словах намесніка начальніка Генштаба Узброеных сілаў Беларусі па навуковай працы палкоўніка Віктара Тумара, аснову рэгіянальнай групоўкі складуць «Узброеныя сілы Беларусі па штаце мірнага часу, а таксама асобныя вайсковыя фармаванні Расійскай Федэрацыі». Колькасць расійскіх вайскоўцаў, якія прыедуць, не называлася.

Крыніцы «Нашай Нівы» паведамляюць пра тое, што прынята рашэнне аб «схаванай мабілізацыі» для даўкамплектацыі баявых часцей. Яна будзе ісці пад выглядам праверкі баяздольнасці. На першым этапе яна не будзе закранаць вялікія гарады, мабілізоўваць будуць найперш сельскае насельніцтва.

Крыніцы: Рашэнне аб мабілізацыі ў Беларусі прынятае. Яна пройдзе пад выглядам праверкі баяздольнасці

Крыніцы: Беларускім вайскоўцам забаранілі выезд за мяжу. Можна толькі ў Расію. Афіцэрам запасу прапануюць вяртацца на службу

Клас
2
Панылы сорам
9
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
48