У сустрэчы ўзялі ўдзел Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак, намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран, дырэктар КУП «Мінская спадчына» Аляксандр Кохан і іншыя дзяржслужачыя. Касцёл на сустрэчы прадстаўлялі Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, прэс-сакратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксёндз канонік Юрый Санько.

Дырэктарам КУП «Мінская спадчына» быў акрэслены план прац па ліквідацыі наступстваў здарэння ў Чырвоным касцёле і па правядзенні маштабнага рамонту, каб прадухіліць падобныя здарэнні ў будучым. Паводле Аляксандра Кохана, паколькі працы прадугледжаны ва ўсёй святыні, знаходжанне ў ёй немагчымае.

Упаўнаважаны Румак падкрэсліў, што «гэта — касцёл і ім застанецца, толькі цяпер мы павінны канструктыўна спрацавацца, каб правесці рамонт».

Арцыбіскуп Станеўскі выказаў заклапочанасць не толькі тым, як будзе выглядаць перанясенне рухомых рэчаў, але і тое, дзе яны будуць захоўвацца. Іерарх таксама звярнуўся да кампетэнтных уладаў з просьбай аб выдзяленні памяшкання ў межах парафіі, дзе часова можна б было здзяйсяняць набажэнствы і арганізаваць парафіяльнае жыццё.

Была выказана просьба аб уключэнні касцёльнага прадстаўніка ў склад камісіі для даследвання пашкоджаняў, якія ўзніклі ў выніку ўзгарання і для правядзення рамонтных прац.

Была ўнесена прапанова для стварэння на высокім узроўні двухбаковай рады для вырашэння і абмеркавання пытанняў, звязаных з рамонтам і рэканструкцыяй.

Нагадаем, яшчэ 5 кастрычніка кіраўнік «Мінскай спадчыны» Аляксандр Кохан накіраваў ліст «Аб эксплуатацыі будынка» пробашчу Чырвонага касцёла кс. Уладзіславу Завальнюку. Паколькі будынак касцёла выведзены з эксплуатацыі, падобныя ж крокі зробленыя і ў дачыненні да плябаніі.

У канцы верасня ўлады скасавалі дамову карыстання Чырвоным Касцёлам з супольнасцю «Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены». Адпаведнае апавяшчэнне атрымалі касцельныя ўлады. Да 12 кастрычніка вернікі павінны былі пакінуць будынак.

Чытайце таксама:

Біскуп Касабуцкі ксяндзу Завальнюку: На здымках падаецца, што вы адзін. Але вы не адзін

Вернікам на чале з ксяндзом Уладзіславам Завальнюком сілавікі заміналі маліцца на прыступках зачыненага Чырвонага касцёла

Клас
5
Панылы сорам
14
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
6
Абуральна
27