Першы пад'езд дома №26 па вуліцы Прушынскіх у Лошыцы камісія Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі прызнала найлепшым у сталіцы.
Як піша выданне, лесвічныя пралёты з аднаго боку выкананыя ў стылі венецыянскай тынкоўкі. Адметная рыса інтэр'еру — кветкі і расліны ў вазонах, расстаўленыя на падваконніках і міжпавярховых пляцоўках.
На вокнах фіранкі. Таксама сцены ўпрыгожваюць рэпрадукцыі карцін.





