У Францыі 12 такіх батарэй, сказаў міністр. Ён не ўдакладніў, колькі з іх адправяць Украіне, але заявіў, што пастаўка будзе «важнай для таго, каб яны маглі абараніць сваё неба».

Crotale — ЗРК малой далёкасці, прызначаны для барацьбы з паветранымі цэлымі на сярэдніх, малых і самых малых вышынях з далёкасцю стральбы 500-10 000 метраў.

На гэтым тыдні стала вядома, што Украіна атрымала ад Германіі першую з абяцаных чатырох установак сістэмы супрацьпаветранай абароны IRIS-T SLM. Такой сістэмы няма пакуль на ўзбраенні нават у самой нямецкай арміі. 

Акрамя таго, Францыя пашырыць праграму навучання ўкраінскіх вайскоўцаў. Да дзвюх іх тысяч будуць размешчаныя ў вайсковых часцях у Францыі, чаргуючыся для праходжання тыднёвай баявой падрыхтоўкі, у тым ліку для навучання на абсталяванні, якое забяспечвае Францыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?