Як заявіў міністр, калі спатрэбіцца аператыўнае рэагаванне на надзвычайную сітуацыю, у Беларусі існуе ўжо гатовы план дзеянняў, а сістэма апавяшчэння насельніцтва даўно выпрабоўваецца на практыцы. Тыя паведамленні аб рознага роду пагрозах, якія рассылаюцца насельнітву праз розныя каналы — «па мабільных тэлефонах, бягучым радком на тэлебачанні, FM-перахоп, які мы можам выкарыстоўваць» — «у тым ліку гэта і праверка для таго, як гэта будзе працаваць».

Таксама для насельніцтва прадугледжана магчымасць схавацца ў выпадку пагрозы.

«Магу агучыць некаторыя закрытыя рэчы. Больш за пяць тысяч розных закрытых збудаванняў у краіне ёсць, якія можна выкарыстоўваць для хавання насельніцтва ў выпадку ў тым ліку ракетных удараў.

У сувязі з гэтым мы гаворым пра тое, што мы зробім аператыўнае апавяшчэнне і будзем апавяшчаць людзей, дзе, калі, у якім рэгіёне можна спусціцца ў сховішча для таго, каб быць абароненым ад гэтых рэчаў. Гэта першая гісторыя. І другая гісторыя — эвакуацыя ў выпадку ўжо непасрэдна ўзніклай надзвычайнай сітуацыі. Трэніруем нашыя сілы, сродкі, каб можна было аператыўна арганізаваць пры неабходнасці гэтую эвакуацыю», — паведаміў Сіняўскі.

Як менавіта грамадзяне могуць даведацца месцазнаходжанне найбліжэйшага бамбасховішча, кіраўнік МНС не ўдакладніў. Але распавёў, якія яшчэ ёсць варыянты месцаў, у якіх можна перачакаць небяспеку. Перш за ўсё гэта падвал свайго шматпавярховага дома, падземныя пераходы, метро. Акрамя таго, ёсць закрытыя збудаванні на буйных прадпрыемствах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Хавайся ў бульбу / Адказаць
16.10.2022
Хай сабе на цьвінтары бункер робіць і хаваецца там. Беларусы супраць вайны і акупантаў на нашай зямлі.
0
Народная маёмасць / Адказаць
16.10.2022
Беларусы прыйдуць хавацца ў рэзідэнцую.
0
Беларус / Адказаць
16.10.2022
Хавацца? А цi трэба нам хавацца цi можа лепей узяць зброю i пахаваць здраднiкаў?
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру