Алена Шабунова (цяпер Камінскас) і Сяргей Шайгу

Алена Шабунова (цяпер Камінскас) і Сяргей Шайгу

Паводле звестак LRT, былая палюбоўніца міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу спрабуе атрымаць прытулак у Літве. Гэтым летам Дэпартамент міграцыі скасаваў від на жыхарства Алены Камінскас — цяпер жанчына гэта аспрэчвае ў судзе. Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі заяўляе, што знаходжанне Алены Камінскас у Літве ставіць пад пагрозу нацыянальную бяспеку.

Па якіх прычынах быў скасаваны яе дазвол на жыхарства, у дэпартаменце па пытаннях міграцыі не тлумачаць. У адказе дэпартамента пішацца, што аргументы, па якіх было прынятае рашэнне скасаваць дазвол на жыхарства Алены Камінскас, будуць прадстаўлены ў судзе. Пры гэтым, паводле дэпартамента дзяржаўнай бяспекі, яны праінфармавалі дэпартамент па пытаннях міграцыі наконт магчымай пагрозы нацыянальнай бяспецы, звязанай з гэтай асобай праз яе сувязі з расійскімі структурамі.

Камінскас мае ад Шайгу двух пазашлюбных дзяцей, адно з якіх непаўнагадовае. Акрамя таго, Камінскас, да шлюбу Алена Шабунова, мае двух дзяцей ад літоўца Адольфаса Камінскаса, які ў сваю чаргу мае пашпарт Расіі (аб гэтым сведчаць запісы ў расійскім рэгістры ад красавіка гэтага года, дзе запісана, што маёмасць Адольфа Камінскаса належыць яму не як грамадзяніну замежнай краіны).

Трое з чатырох дзяцей Камінскасаў маюць літоўскае грамадзянства — сярод іх і дачка ад Шайгу.

Літоўскае грамадзянства яна атрымала ў 2019 годзе, пасля шлюбу маці з Адольфасам Камінскасам. Таксама, паводле выяўленай інфармацыі, у жніўні і Алена Камінскас, і яе муж былі ў Расіі.

У LRT таксама даведаліся, што абодва яны шукалі магчымасці зрабіць інвестыцыі ў краінах Еўрапейскага саюза.

Да жаніцьбы з Шабуновой Камінскас быў сціплым прадпрымальнікам, ягоная кампанія займалася продажам мапедаў і запчастак да іх. Але пасля шлюбу ён стаў фантастычна хутка багацець. Камінскас стаў уладальнікам расійскай фірмы з статутным капіталам у мільён рублёў, а таксама стаў інвестарам кампаній, якія займаюцца шматмільённымі дэвелоперскімі праектамі ў Літве. Падрабязней пра бізнэс Камінскаса і ягоныя сувязі з Шабуновай можна пачытаць у сумесным расследаванні расійскага выдання Insider і літоўскага Siena/OCCRP.

Па звестках журналістаў, пасля расійскага ўварвання ва Украіну Камінскас, які атрымаў грамадзянства Расіі, прадаў свае літоўскія актывы.

Клас
6
Панылы сорам
47
Ха-ха
12
Ого
12
Сумна
3
Абуральна
17