Джэйк Саліван. Фота: Getty images

Джэйк Саліван. Фота: Getty images

Адказваючы на пытанне, ці будзе адказам на прымяненне тактычнай ядзернай зброі, напрыклад, знішчэнне невялікай цэлі ў Чорным моры такім жа, як адказ на больш маштабны ўдар, Джэйк Саліван сказаў: «Прымяненне ядзернай зброі на полі бою ва Украіне — гэта прымяненне ядзернай зброі на полі бою ва Украіне, і мы не збіраемся наразаць гэта на кавалкі, як салямі. Думкі пра тое, што тут ёсць нейкія адрозненні [паміж відамі іх прымянення], з'яўляюцца небяспечнымі».

«Мы лічым, — сказаў Саліван, — што Злучаныя Штаты разам з саюзнікамі па НАТА і іншымі адказнымі краінамі, уключаючы Індыю і Кітай, павінны выразна даць Расіі зразумець, што ёй не варта нават задумвацца пра выкарыстанне ядзернай зброі ў гэтым канфлікце».

Нагадаем, у верасні прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што выкарыстанне Расіяй тактычнай ядзернай або хімічнай зброі на тэрыторыі Украіны будзе мець наступствы для яе, аднак амерыканская рэакцыя будзе залежаць ад памераў нанесенай шкоды. «Наступствы будуць. Яны стануць большымі ізгоямі ў свеце, чым калі-небудзь былі. І ў залежнасці ад маштабаў таго, што яны зробяць, мы вызначым, якім будзе адказ», — сказаў кіраўнік Белага дома.

На мінулым тыдні Байдэн сказаў, што не верыць у тое, што Уладзімір Пуцін пойдзе шляхам «ядзернага Армагедона». Па яго словах, расійскі лідар робіць безадказныя заявы.

Клас
30
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1