Варта адзначыць, што разнос Лукашэнкі здарыўся якраз 6 кастрычніка, а пра ягоную дырэктыву стала вядома на наступны дзень. Але КДК сцвярджае, што павышэнне цэн было наўмысным і што абвінавачаныя нібыта ведалі пра забарону на рост цэн.

Супрацоўнікі фінансавай міліцыі таксама надзелі 16 кастрычніка кайданкі на намесніка дырэктара аптэчнай сеткі. Журналісты СТВ фармулююць яго віну так: «не зрабіў спробы не дапусціць росту цэнаў».

У 11 сталічных аптэках адной з сетак БАДы і лекі не менш чым па 65 найменнях правізары адпускалі па завышаных цэнах.

Паводле СТВ, па фактах завышэння цэнаў ужо ўзбуджана больш за 30 крымінальных спраў. Затрыманыя больш за 20 службовых асоб.

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3