13 кастрычніка Юрыя Касцюка збіраліся экстрадаваць з Расіі паводле «пастановы, якая не набыла законнай моцы». Па словах адвакаткі, Касцюк парэзаў сабе вены. Пасля аказання медыцынскай дапамогі яго пабілі прыставы і вярнулі ў Цэнтр часовага ўтрымання замежных грамадзян. 13 кастрычніка раніцай адвакатка даведалася, што Юрыя вывезлі ў невядомым кірунку за 2 дні да абскарджання рашэння суда.

Юрыя Касцюка асудзілі за нібыта здзек з дзяржаўных сімвалаў на год абмежавання волі, пасля чаго атрымаў рэальны тэрмін зняволення, у гродзенскай турме ён прабыў больш за месяц. Вызваліўся 6 студзеня 2022 года.

14 лютага 2022 году Касцюка затрымалі паўторна за ўдзел у чаце «Валейбол па выходных», які быў прызнаны экстрэмісцкім. Ён атрымаў адміністрацыйны арышт. Пасля вызвалення і завядзення крымінальнай справы за стварэнне і ўдзел у чаце з'ехаў у Расію. 15 траўня яго затрымалі ў Сочы нібыта за парушэнне міграцыйнага рэжыму і змясцілі ў СІЗА. Яму прызначылі выдварэнне ў Беларусь.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5