Яна распавядае, што калі прапагандысты звярнуліся ў выдавецтвы з прапановай выдаць зборнік, які прапагандысты «самі склалі, зрабілі ілюстрацыі і наогул усё», ім адказалі:

«Прыбярыце з вокладкі літару Z. З гэтай літарай ніводны кніжны магазін не возьме».

«Гэта цытата. І гэта, вядома, прысуд. Нам усім», — піша Сіманьян.

Але зборнік усё ж выйшаў. Як менавіта, яна не ўдакладняе.

«У ім — вершы, годныя Сіманава і Твардоўскага. Многія з паэтаў усе восем гадоў пісалі пра вайну, пра Данбас, пра жыццё і смерць», — дае рэкамендацыю Сіманьян.

Намеснік сакратара Савета бяспекі РФ Алег Храмаў у гэты ж час заявіў, што шэраг дзеячаў культуры «ўпотай сабатуюць перавод расійскага культурнага асяроддзя ў патрыятычную плоскасць».

«Асобныя стаіліся, але працягваюць сабатаваць дзеянні па пераводзе развіцця культурнага асяроддзя ў высокамастацкую і патрыятычную плоскасць», — сказаў Храмаў, не ўдакладніўшы прозвішчаў.

Акрамя палітычнага складальніка, прычынай такой пазіцыі Храмаў называе непрыманне «асобнымі асобамі» самой ідэі падпарадкоўвацца грамадскаму кантролю за дзейнасцю творчых калектываў, а таксама «нежаданне ўлічваць запыты пераважнай большасці насельніцтва краіны, якое патрабуе адпаведнасці творчых адваг духоўна-маральным каштоўнасцям, а значыць нацыянальным інтарэсам», — мяркуе ён.

Клас
9
Панылы сорам
21
Ха-ха
74
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
2