Дзянісу Нікіціку 44 гады. Мужчына займаецца розным спортам — умее фехтаваць, ездзіць на кані і ныраць з аквалангам. У Мінску ён мае фотастудыю «Феламена», якая месціцца на вуліцы Казінца.

Дзяніс Нікіцік. Фота: сацсеткі

Дзяніс Нікіцік. Фота: сацсеткі

Дзяніс доўгі час здымаецца ў фільмах, серыялах і рэкламе. Агулам на рахунку мужчыны больш за 30 роляў. Ён паспеў паўдзельнічаць у такіх рускіх серыялах, як «Каменская», «Мухтар. Новы след», «Птушка шчасця», «У ліпені 41-га» і дзясятку іншых.

Разам з акцёрам Дзянісам Паніным. Фота: сацсеткі

Разам з акцёрам Дзянісам Паніным. Фота: сацсеткі

У Беларусі мужчына зняўся, сярод іншага, у фільме «Мы браты / Код Каіна». Гэта беларуска-амерыканскі праект, які часткова фінансаваўся беларусім урадам. У адной са сцэнаў фільма ўдзельнікі імітавалі пратэсты супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2010-га. Масоўцы забаранілі крычаць «Жыве Беларусь!», але дазволілі «Нешта не так!» — і гэта нарадзіла аднайменны мем.

Два дні таму ў праўладнай групе, якая супрацоўнічае з сілавымі структурамі Беларусі, з'явіўся допіс пра тое, што Дзяніс, быццам бы, жыве ў Польшчы, а ў Беларусі па вяртанні на яго будзе заведзеная крымінальная справа. Праўда, апынулася, што мужчына быў у Беларусі, яго затрымалі.

Яму закідаюць удзел у акцыях пратэсту і пакіданне каментароў у інтэрнэце. 

Клас
5
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
43