Свет у 2022 годзе — даволі страшнае і суровае месца. Таму і песня «Ровар» — пра тое, як цяпер усе бягуць у розныя бакі, але насамрэч хочуць не атрымаць той самы запаветны «шэнген», а сесці на любімы ровар з дзяцінства і перамясціцца ў не такое далёкае, але як быццам назаўжды забытае мінулае.
Слухаць тут.
Трэк гучыць як гатовы канцэртны хіт для ўсіх беларусаў-экспатаў.
«Разбiтае сэрца пацана» — мінскі рок-гурт, створаны яшчэ ў канцы дзевяностых. У лютым 2022 года яны выпусцілі альбом «ШансOff», запісаны па матывах адміністрацыйнага арышту гурта ў Беларусі ў 2021 годзе.





