Збанкрутавала сетка прадуктовых крам «Провиантъ»
Закрыццё прадуктовых крам сетки «Провиантъ» заўважылі журналісты баранавіцкага рэгіянальнага выдання Intex-press. У горадзе такіх крам было сем. Высветлілася, што праблема тут зусім не рэгіянальная.
Фота: Intex-press
«Крамы гандлёвай сеткі «Провиантъ» сапраўды не працуюць. Яны закрыліся не толькі ў Баранавічах, але і наогул па ўсёй Беларусі, — расказалі Intex-press у аддзеле кадраў арганізацыі. — Прычына спынення іх працы — банкруцтва».
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ