Украінскія вайскоўцы аглядаюць расійскія акопы на адваяваных землях Херсоншчыны. 12 кастрычніка 2022 года. Фота: AP Photo/Leo Correa 

Украінскія вайскоўцы аглядаюць расійскія акопы на адваяваных землях Херсоншчыны. 12 кастрычніка 2022 года. Фота: AP Photo/Leo Correa 

«У найбліжэйшы час, імаверна, будзе зробленая важная заява па становішчы на Паўднёвым фронце», — напісаў інфармаваны расійскі прапагандыст wargonzo.

«Калі інфармацыя пра нейкую новую «перагрупоўку», якая глуха даносіцца з Мск, адпавядае рэчаіснасці, мне проста цікава, як гэта пададуць», — піша блогер Анатоль Шарый.

«Бліжэйшыя дні сітуацыя можа мяняцца, у тым ліку ў горшы бок. І навіны будуць адпаведныя», — піша франтавы блогер «Трынаццаты», расійскі нацыяналіст, які ваюе пад Херсонам.

Ëн дадае: «І ўсё гэта я зразумеў, яшчэ калі два тыдні таму стуль вывозілі дзяцей у Расію. У санаторыі і г.д. Там усе пра ўсё ў курсе былі і да гэтага ішло. Лініі абароны на мяжы з Крымам рыхтавалі яшчэ паўтара месяца таму. Да гэтага давялі папярэднія кіраўнікі, якія дазволілі перабіць усё забеспячэнне групоўкі. Гэта вынік бесталковага камандавання», — вінаваціць ён былое камандаванне.

Клас
23
Панылы сорам
1
Ха-ха
29
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
3