Распрацоўшчык дадатку для жаночага здароўя Flo ліквідуе беларускую юрыдычную асобу. Такая інфармацыя з'явілася на сайце адзінага дзяржрэгістру. Рашэнне аб ліквідацыі было прынята ў канцы верасня, паведамляе devby.io

Пра тое, што Flo сыходзіць з Беларусі, крыніцы паведамлялі яшчэ вясной гэтага года. Таксама ў пачатку сакавіка ў ТАА «Фло Хелс Бел» змяніўся ўласнік: замест амерыканскай кампаніі «Фло Хелс, Інк», якая валодала 100% ТА «Фло Хелс Бел» са жніўня 2018 года, беларуская кампанія стала належаць фізічнай асобе. У самой кампаніі інфармацыю аб сыходзе з Беларусі не каментавалі.

На сайце кампаніі даўно няма згадак пра офіс у Менску, таксама няма вакансій для працы ў Беларусі. Апошнія некалькі месяцаў Flo актыўна пашырае каманду ў Літве — за чэрвень-верасень штат літоўскага офіса вырас у два разы да 245 чалавек.

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
0