Маецца на ўвазе ўчастак плошчай 4,5 соткі ў садовым таварыстве «Фізтэх» у Пухавіцкім раёне. Капітальных пабудоў на ім няма — як пазначана ў паперах, там толькі старая гаспадарчая пабудова.
Аўкцыён адбудзецца 10 лістапада. Пачатковая цана ўчастка ўстаноўлена ў памеры 693 рублёў.
Участак знаходзіцца пад арыштам судовага выканаўцы з 2016 года і прадаецца за даўгі. У графе «Даўжнік» — імя Ніны Багінскай. Участак належыць ёй на праве ўласнасці як мінімум з 2004 года (тады ён быў зарэгістраваны).
Як вядома, у Ніны Багінскай накапілася вялікая сума неаплачаных штрафаў, якія актывістка адмаўляецца плаціць.