Ізраільская сістэма СПА «Жалезны купал» збівае амаль усе ракеты, запушчаныя з сектара Газа. Фота: Getty image

Ізраільская сістэма СПА «Жалезны купал» збівае амаль усе ракеты, запушчаныя з сектара Газа. Фота: Getty image

«Хачу ўдакладніць, што мы не прадавалі зброю Украіне, мы аказвалі ёй медыцынскую і гуманітарную дапамогу, і гэта павінна быць ясна: мы не прадавалі зброю Украіне. Калі хтосьці сцвярджае, што мы прадалі або будзем прадаваць зброю Украіне, ён памыляецца. Я міністр абароны і адказваю за экспарт узбраенняў Ізраіля», — заявіў Ганц.

Гэту заяву міністр абароны Ізраіля зрабіў напярэдадні запланаванай сустрэчы ізраільскага прэм'ера Яіра Лапіда з міністрам замежных спраў Украіны Дзмітрыем Кулебам. Падчас гэтай сустрэчы ўкраінскі міністр збіраўся абмеркаваць з прэм'ер-міністрам Ізраіля пастаўкі Украіне сродкаў СПА.

18 кастрычніка Дзмітрый Кулеба абвясціў аб намеры звярнуцца да Ізраіля адносна паставак сістэм супрацьпаветранай абароны. Паводле яго слоў, даведаўшыся пра магчымае выкарыстанні Расіяй іранскіх беспілотнікаў супраць Украіны, Ізраіль мог бы дапамагчы Украіне з узбраеннямі, бо Іран для Ізраіля закляты вораг.

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
11