Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Як сцвярджае Bild, адмовіцца ад візіту парэкамендавалі МЗС, МУС і органы бяспекі Нямеччыны, пастанова была прынятая 18 кастрычніка. У Кіеве, па дадзеных Bild, былі гэтаму здзіўлены. Адзначаецца, што 20 кастрычніка сталіцу Украіны павінен наведаць кіраўнік адной з дзяржаў, хто менавіта — не называецца.

10 кастрычніка пасля перапынку ў некалькі тыдняў Кіеў падвергнуўся расійскім ракетным ударам. У некалькі наступных дзён па сталіцы Украіны таксама наносіліся ўдары, ёсць ахвяры сярод мірнага насельніцтва.

Агенцтва DPA адзначае, што Штайнмаер ўсё ж спадзяецца ажыццявіць візіт ва Украіну «ў найбліжэйшы час».

Яшчэ ў маі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі запрасіў прэзідэнта Нямеччыны прыехаць ва Украіну. Гэтаму папярэднічала непаразуменне паміж дзвюма краінамі вакол магчымага візіту — Штайнмаер сцвярджаў, што збіраўся прыехаць у Кіеў яшчэ ў красавіку, пасля таго, як расейскія войскі пакінулі наваколлі сталіцы Украіны, аднак нібыта не атрымаў згоды ўкраінскага боку.

Нямецкія СМІ сцвярджалі, што Зяленскі не хацеў бачыць Штайнмаера, якога да шырокамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіне крытыкавалі за цесныя сувязі з Расіяй. Пасля ўварвання 24 лютага прэзідэнт Нямеччыны заявіў, што памыляўся ў сваіх палітычных ацэнках, у прыватнасці ён назваў памылкай тое, што падтрымліваў будаўніцтва газаправода «Паўночная паток — 2».

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5