Відавочна, расійскае вайсковае камандаванне вынесла ўрокі з папярэдніх інфармацыйных і аператыўных правалаў падчас украінскага контрнаступу ў Харкаўскай вобласці і таму спрабуе загадзя мінімізаваць наступствы сваіх няўдач у адбіцці чарговага паспяховага ўкраінскага наступу, мяркуюць аналітыкі.

На іх думку, Крэмль можа паспрабаваць выкарыстоўваць гэтую правакацыю для таго, каб заглушыць навіны аб трэцім зневажальным адступленні расійскіх войскаў.

Расійскія войскі таксама рыхтуюць інфармацыйнае забеспячэнне для ажыццяўлення правакацыі пад чужым сцягам на Кахоўскай гідраэлектрастанцыі. Магчыма, расійскае камандаванне мяркуе, што разбурэнне дамбы дазволіць прыкрыць іх адступленне з правага берага Дняпра і прадухіліць ці запаволіць пераадоленне ўкраінскімі войскамі воднай перашкоды.

Па ўсёй бачнасці, заявы, якія прагучалі напярэдадні, аб нібыта ударах УСУ па дамбе Кахоўскай ГЭС мелі сваёй мэтай забяспечыць інфармацыйнае прыкрыццё для разбурэння дамбы расійскімі войскамі і наступнага абвінавачванні Украіны ў прычыненай шкодзе і гібелі людзей, а таксама для прыкрыцця адступлення расійскай арміі ўглыб Херсонскай вобласці, лічаць амерыканскія эксперты.

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
45