На некаторых пагранпераходах у Беларусі ёсць магчымасць перабрацца ў суседнюю краіну не стоячы ў чарзе на аўтамабілі, а скарыстаўшыся роварам. Гэта адбіваецца і на знешнім выглядзе мясцовасці: на пад'ездах да такіх пагранпераходаў у Ашмянскім раёне складваецца ўражанне, што ўсе літаральна забіта роварамі. Яны прышпіленыя літаральна да кожнага слупа і агароджы, занятыя ўсе месцы, дзе можна зачапіць замок.

Тлумачыцца гэта тым, што людзі, якія часта ездзяць у Літву, пакідаюць ровары каля мяжы, каб не цягнуць іх дахаты, бо ўсё роўна праз пару дзён яны спатрэбяцца ім для чарговай паездкі. 

Пры гэтым нярэдка пакінутыя ровары крадуць, прытым дзеля ўтылітарнай аднаразовай мэты — такога ж хуткага перасячэння мяжы. Зламыснікі адшпільваюць чужыя ровары і едуць на іх у краіну-суседку. Часам яны вяртаюць іх на месца, а часам кідаюць там. Бывалі выпадкі, што ўладальнікі ровараў самастойна знаходзяць свой транспарт у Літве каля найбліжэйшага дрэва. Іншыя ж пацярпелыя звяртаюцца па дапамогу ў міліцыю. 

Напрыклад, трое жыхароў Ашмянскага і Смаргонскага раёнаў не знайшлі сваіх ровараў, таму прыйшлі ў Ашмянскі РАУС. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што забіраў іх для нядоўгіх паездак у суседнюю краіну 31-гадовы жыхар Магілёва. У дачыненні да яго завялі крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
9
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2