Фота: ostrovets.by
Раней як папярэдні тэрмін здачы аб'екта называўся лістапад 2022 года.
Паводле слоў Селіверстава, у найбліжэйшы час у Астраўцы таксама плануецца дабудаваць кінаканцэртную залу і палігон цвёрдых бытавых адходаў, а таксама выканаць работы па рэканструкцыі гарадскіх вуліц.
«Праекты робяцца ў рамках Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы. Гэтыя аб'екты павінны быць завершаныя да пачатку наступнага года», — прыводзіць ягоныя словы прэс-служба Мінэнерга.
Астравецкая лядовая пляцоўка будзе ўяўляць сабой двухпавярховы будынак з катком 30х60 метраў, глядацкай трыбунай на 300 чалавек, кабінетамі для адміністрацыі, распранальнямі, душавымі, трэнажорнай залай.






і стаіць потым гэты палац пусты. і колькі каштуе яго эксплуатацыя?