Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Па гэтым маршруце на тэрыторыю Еўрасаюза прайшоў усяго 31% фураў ад нормы, паведамляюць беларускія памежнікі. Легкавы транспарт заязджаў з затрымкамі праз польскія пункты пропуску Цярэспаль (Брэст) і Баброўнікі (Бераставіца). Сумежныя кантрольныя службы прапусцілі на сваю тэрыторыю 37% і 57% аўто ад нормы, кажуць беларускія памежнікі.

Сітуацыя на мяжы з краінамі Еўрасаюза рэзка пагоршылася год таму, калі беларускія ўлады справакавалі міграцыйны крызіс. У выніку на мяжы з Польшчай быў закрыты буйны памежны пераход Кузніца (Брузгі), а нагрузка на астатнія моцна ўзрасла.

Клас
9
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
3