Фота: azot.by
Прыпыненне цэха аміяк-3 тлумачаць тэхналагічнымі прычынамі, а цэха карбамід-3 — аптымізацыяй балансу вытворчага працэсу.
«Пры правядзенні прыпыначных і пускавых аперацый у цэху аміяк-3 з мэтай утылізацыі гаручых рэчываў, якія ўваходзяць у склад тэхналагічнага газу, рэгламентам прадугледжана яго спальванне на факельнай устаноўцы», — гаворыцца ў паведамленні.
Пры гэтым, як сцвярджаецца, праводзіцца кантроль якасці атмасфернага паветра на тэрыторыі і па перыметры прадпрыемства, а таксама на мяжы санітарна-ахоўнай зоне (СЗЗ) з улікам напрамку ветру. Пагрозы гораду, экалогіі, жыхарам і работнікам прадпрыемства нібыта няма.





