Расійскі беспілотнік «Арлан-10Е». Фота ілюстрацыйнае

Расійскі беспілотнік «Арлан-10Е». Фота ілюстрацыйнае

Паводле заявы шведскай паліцыі, за апошнія месяцы з аўтадарог краіны знікла больш за 100 прыбораў аўтаматычнага кантролю хуткасці. Як удакладніла прадстаўніца Шведскай транспартнай адміністрацыі Эва Лундберг, некаторыя з іх потым знаходзяць ускрытымі: з іх выдаленыя менавіта фотакамеры, а астатнія часткі апаратуры — радары і працэсары — застаюцца некранутымі.

Ва Украіне было апублікавана відэа з разборкай расійскага беспілотніка «Арлан», які разбіўся. Лятаючы апарат зроблены шмат у чым саматужна. На кадрах відаць, што ў робата ўмантаваная фатакамера падобнага тыпу.

Прэс-сакратар шведскай паліцыі бяспекі Фрэдрык Хультгрэн-Фрыберг заявіў, што ў ведамстве ведаюць пра сувязь паміж крадзяжамі на шведскіх дарогах і расійскімі беспілотнікамі, але падкрэсліў, што не мае права выдаваць падрабязнасці разведніцкай працы.

Клас
1
Панылы сорам
14
Ха-ха
29
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
17