Фота: AP

Фота: AP

Лідар правай партыі «Браты Італіі» Джорджа Мелоні стала новым прэм'ер-міністрам краіны. У суботу раніцай Мелоні і міністры яе кааліцыйнага ўрада былі прыведзены да прысягі.

Напярэдадні прэзідэнт Італіі Серджа Матарэла афіцыйна даручыў Джорджы Мелоні сфармаваць кааліцыйны ўрад краіны, што яна і зрабіла, абвясціўшы пазней у пятніцу імёны ўсіх 24 міністраў. У новы ўрад увайшлі тры партыі: акрамя «Братоў Італіі», гэта «Ліга» Матэа Сальвіні і «Наперад, Італія!», якую афіцыйна ўзначальвае Антоніа Таяні, а неафіцыйна — экс-прэм'ер Сільвіа Берлусконі.

Сальвіні і Таяні сталі віцэ-прэм'ерамі. Таяні, акрамя таго, заняў пасаду міністра замежных спраў, а Сальвіні — міністра інфраструктуры.

Кіраўніком МУС стаў Матэа П'янтэдозі, які лічыцца прыхільнікам Сальвіні і змагаром супраць нелегальнай іміграцыі. Міністрам юстыцыі стане Карла Нордзіа (партыя «Браты Італіі»), міністрам абароны — Гуіда Кразета («Браты Італіі»).

Міністэрства эканомікі ўзначаліў прадстаўнік «Лігі» Джанкарла Джорджэці, Міністэрства эканамічнага развіцця — Адольфа Урса («Браты Італіі»), Міністэрства энергетыкі — Паола Дзангрыла з партыі «Наперад, Італія!».

Клас
6
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
2