Як бачым, Лісковіч шчодра рассыпае не толькі фотаздымкі, але ж і хэштэгі.
Як сапраўдны папулярны блогер, зычыць падпісчыкам добрага дня.
Сочыць за тэндэнцыямі і паказвае гарадзенскую восень.
А яшчэ сенатар часам не спіць па начах, а пасля публікуе выявы поўні.
Бачна, што фішка з калажамі прыйшла ў галаву чыноўніку даўно, але ж раней больш папулярнымі фота ў яго акаўнце былі сэлфі.
Лісковіч посціць не толькі здымкі з працоўных паездак. Ён расказвае, як хадзіў з унукам у заапарк, хваліцца ўраджаем вішні і дзеліцца навінамі з жыцця сваіх сабак.





